23 красавiка 2024, aўторак, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы не ведаюць, дзе знаходзіцца Сірыя, але гатовыя адправіць туды сваіх дзяцей

39
Расейцы не ведаюць, дзе знаходзіцца Сірыя, але гатовыя адправіць туды сваіх дзяцей

Журналіст спытаўся ў жыхароў падмаскоўнага горада Адзінцова пра іх стаўленне да падтрымкі Пуціным сірыйскага дыктатара Башара Асада.

Таксама грамадзян папрасілі паказаць Сірыю на мапе свету і адказаць на пытанне: ці гатовыя яны адправіць туды ваяваць сваіх дзяцей. Большасць людзей на відэа адказалі сцвярджальна, але знайсці Сірыю на мапе амаль ніхто не змог, піша Grani.ru.

Нагадаем, 30 верасня першы ўдар расейскіх ВПС па наваколлі сірыйскага горада Хомс забраў жыцці прынамсі, 36 грамадзянскіх асоб. Мясцовыя СМІ заявілі, што ніякіх баевікоў ІД у месцы ўдару не было, а франтавая авіяцыя РФ бамбуе месца засяроджвання праціўнікаў рэжыму Башара Асада. Неўзабаве Турцыя і яе партнёры па кааліцыі, якую ўзначальвае ЗША і якая змагаецца супраць тэрарыстаў Ісламскай дзяржавы, заклікалі Расею спыніць авіяўдары па пазіцыях сірыйскай апазіцыі і засяродзіцца на барацьбе з джыхадыстамі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках