29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Хілько: Выбары на Данбасе могуць прайсці пад кантролем расейскіх войскаў

10
Максім Хілько: Выбары на Данбасе могуць прайсці пад кантролем расейскіх войскаў

Украіне варта дамагацца больш выразнай трактоўкі дасягнутых на сёння мірных дамоўленасцяў.

Пасля дасягнення дамоўленасцяў у Парыжы аб правядзенні выбараў на Данбасе паводле ўкраінскага заканадаўстве і ва ўмовах вываду адтуль усіх замежных вайсковых фармаванняў, а таксама падпісання ў Менску пагаднення аб адводзе ад лініі судакранання гармат калібрам меншым за 100 мм, некаторыя экспэрты зрабілі высновы аб заканчэнні вайсковай фазы канфлікту.

Ці можна цяпер казаць аб устойлівым спыненні ваенных дзеянняў і пачатку палітычнага ўрэгулявання на ўсходзе Украіны? Сваё меркаванне наконт гэтага пытання сайту charter97.org выказаў украінскі палітолаг, экспэрт East European Security Research Initiative Максім Хілько:

- Вядома, хацелася б верыць, што канфлікт з ваеннай стадыі перайшоў у дыпламатычную, але рэч у тым, што мы дакладна не ведаем, якія менавіта дамоўленасці былі дасягнутыя ў Парыжы.

Мы чулі версіі, якія агучылі прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка і міністр замежных спраў Андрэй Клімкін. А таксама каментары Франсуа Аланда і Ангелы Мэркель. І гэтыя каментары не зусім супадаюць, асабліва ў такім важным пытанні: ці будуць праходзіць выбары на тэрыторыі самаабвешчаных «рэспублік» да таго, як Расея выведзе адтуль свае войскі або пасля таго.

З каментароў Мэркель і Аланда вынікае, што спачатку павінны прайсці выбары, а потым ужо выводзяцца войскі і закрываецца мяжа. Парашэнка і Клімкін кажуць, што спачатку павінны быць выведзеныя расейскія войскі і закрытая мяжа, а ўжо потым - выбары.

Пры гэтым, ніякага дакумента аб выніках Парыжскіх перамоў ніхто не публікаваў. Гэта наводзіць на думку, што дамоўленасці вусныя, і кожны бок будзе трактаваць іх на сваю карысць.

Гэта датычыцца і таго асобнага закона, які будзе прымацца Радай для правядзення выбараў на акупаванай тэрыторыі Данбаса. Украінскі бок намагае, што трэба даць магчымасць найперш прагаласаваць тым жыхарам, якія выехалі з зоны канфлікту ва Украіну. Расейскі бок намагае, што павінен быць прыняты адмысловы закон, узгоднены з лідарамі сепаратыстаў.

Магчыма, што Пуцін, які пераключыўся ў ваенных метадах на канфлікт у Сірыі, будзе спрабаваць уплываць на сітуацыю ва Украіне дыпламатычным шляхам і «далучыць» акупаваныя тэрыторыі назад на сваіх умовах: пры захаванні кантролю Расеі над гэтымі раёнамі і іх фармальным «вяртанні» ва Украіну.

Усё залежыць ад таго, як рэальна будуць праведзеныя выбары ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей: паводле ўкраінскай трактоўкі дасягнутых пагадненняў або паводле трактоўкі расейскай.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках