Лідскім уладам прапануюць аднавіць гарадскую ратушу
3- 7.10.2015, 19:31
- 9,472
425 гадоў таму горад Ліда атрымаў Магдэбургскае права. У Лідскім раёне адбыўся круглы стол з гэтай нагоды.
Краязнаўцы з розных куткоў рэгіёну сабраліся, каб падзяліцца матэрыяламі і дакладамі, у тым ліку аб самакіраванні ў Лідзе тых часоў, паведамляе "Радыё Рацыя".
Падчас краязнаўчай сустрэчы галоўны рэдактар часопіса "Лідскі летапісец" Станіслаў Суднік прэзентаваў макет Лідскай ратушы:
- Круглы стол даручыў мне звярнуцца ў лідскія органы ўлады з прапановай аднавіць лідскую ратушу. Паводле якога праекта, на якім месцы - гэта ўжо іншая справа, але асноўнае пытанне - каб лідскія ўлады прынялі гэтую пастанову аб аднаўленні гэтага важнага і знакавага для горада аб'екта.
Тым часам, грамадскія актывісты Лідчыны ў супрацоўніцтве з Лідскім раённым выканкамам размясцілі ў цэнтры горада інфармацыйныя білборды з віншаваннем жыхароў Ліды з гадавінай атрымання горадам Магдэбургскага права.