Сяргей Балановіч: Футбалістам хочацца на ЧС або ЧЕ не менш, чым заўзятарам
4- 7.10.2015, 20:38
- 64,481
Хафбэк каманды Беларусі Сяргей Балановіч паразважаў на тэму завышаных чаканняў заўзятараў нацыянальнай каманды.
Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю "Прессболу".
- Беларусы ўсё жыццё чакаюць, калі іхняя каманда трапіць на топ-турнір. Можа, трэба неяк інакш задачы фармуляваць, каб потым не было расчараванняў?
- Так, у нас увесь час нейкія завышаныя чаканні ад нацыянальнай каманды. Незалежна ад таго, якая група. Мы чамусьці мяркуем, што тую ж Славаччыну павінны абгульваць і дома, і ў гасцях. І Украіну за адным скрыпам. Але як паказвае практыка, да гэтага мы пакуль не гатовыя - перш за ўсё, псіхалагічна. Можам, вядома, выдаць адну-дзве фантастычныя гульні, калі заўзятары загавораць: "Малайцы, біліся, стараліся!" Але на доўгай дыстанцыі трымаць такі ўзровень не выпадае. Як трэба фармуляваць задачы для нацыянальнай каманды? Гэта няпростае і цікавае пытанне. Толькі, напэўна, яно не на той адрас. Мы - футбалісты - павінны выходзіць і жыліцца. І нам, паверце, таксама хочацца на чэмпіянат свету ці Еўропы. Хочацца ані не менш, чым заўзятарам. Не выходзіць пакуль.
- І цяпер у Жыліне нам лавіць няма чаго?
- Чаму адразу няма чаго? Можна падолець славакаў. І славакаў, і македонцаў.
Нагадаем, сустрэча камандаў Славаччыны і Беларусі адбудзецца 9 кастрычніка ў Жыліне. Пачатак матчу - а 21:45 паводле беларускага часу. Матч з камандай Македоніі пройдзе ў Барысаве 12 кастрычніка.