29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ выдзеліць €800 мільёнаў на палітыку вяртання мігрантаў

ЕЗ выдзеліць €800 мільёнаў на палітыку вяртання мігрантаў
Фота: AP

Прынамсі 800 млн еўраў будуць выдадзеныя Еўразвязам у 2020 годзе на палітыку вяртання мігрантаў.

Пра гэта гаворыцца ў высновах Рады міністраў унутраных спраў краін ЕЗ, паведамляе "Еўрапейская праўда".

"Для падвышэння эфектыўнасці сістэмы вяртання мігрантаў патрэбныя адэкватныя фінансавыя рэсурсы. Фонд прытулку, міграцыі і інтэграцыі будзе падтрымліваць дзеянні краін-чальцоў, якія плануюць выдаць больш за 800 млн еўраў на праграмы вяртання мігрантаў", - гаворыцца ў дакуменце.

Пры гэтым дзяржавы-чальцы дамовіліся актывізаваць працу для вяртання мігрантаў і абмеркавалі магчымасць стварэння сілы для аховы мяжы для таго, каб справіцца з плынню мігрантаў.

"Павелічэнне адсотка вяртання павінна дзейнічаць у якасці стрымлівальнага чынніку для нелегальнай міграцыі", - адзначылі міністры. Акрамя таго, яны падтрымалі такое мерапрыемства як затрыманне для нелегальных мігрантаў перад іх выгнаннем з краін ЕЗ.

ЕЗ таксама плануе ўжываць больш вагароў уплыву на афрыканскія ды іншыя бедныя краіны шляхам фінансавай падтрымкі, для таго, каб яны прымалі мігрантаў, якіх выправадзілі з ЕЗ.

Варта адзначыць, што раней СМІ паведамлялі, што ЕЗ цягам найбліжэйшых тыдняў дэпартуе амаль 400 000 мігрантаў, якім будзе адмоўлена ў выдачы прытулку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках