27 красавiка 2024, Субота, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўныя выдавецтвы Беларусі не выдавалі кнігі Алексіевіч больш за 20 гадоў

14
Дзяржаўныя выдавецтвы Беларусі не выдавалі кнігі Алексіевіч больш за 20 гадоў
Святлана Алексіевіч
ФОТА: AP/Сяргей Грыц

Пасля 1993 года кнігі пісьменніцы не выходзілі ў дзяржаўных выдавецтвах Беларусі.

Апошні раз дзяржаўнае выдавецтва ў нашай краіне пісала пра твор нобэлевай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч больш за 20 гадоў таму. Гэта быў 1993, кніга «Зачараваныя смерцю», выдавецтва «Беларусь», піша Tut.by.

На сайце пісьменніцы Святланы Алексіевіч, якая атрымала сёння Нобэлеву прэмію ў літаратуры, сабраная інфармацыя пра выдання ейных кніг.

Мяркуючы з гэтых звестак, упершыню творы Алексіевіч у Менску выйшлі ў 1985 годзе. Ейную кнігу «У вайны не жаночы твар» выдала «Мастацкая літаратура», а кнігу «Апошнія сведкi. Кніга недзіцячых расказаў» - «Юнацтва».

У далейшым беларускія дзяржаўныя выдавецтвы публікавалі творы Алексіевіч у 1991 годзе («У вайны не жаночы твар» у «Мастацкай літаратуры», «Цынкавыя хлопчыкі» ў «Беларусі») і ў 1993 годзе («Зачараваныя смерцю» ў «Беларусі»).

Пасля 1993 года кнігі пісьменніцы не выходзілі ў дзяржаўных выдавецтвах Беларусі.

У 1999 годзе яе «Чарнобыльскі малітву» выдала грамадскае аб'яднанне «Літаратурна-мастацкі фонд «Гронка». Затым наступіў доўгі перапынак да 2013 года, калі ейную новую кнігу «Час second-hand (канец чырвонага чалавека)» выдала прыватнае выдавецтва «Логвiнаў».

Агулам, мяркуючы з інфармацыі на асабовым сайце Святланы Алексіевіч, ейныя кнігі былі выдадзеныя 154 разы. Яны выходзілі ў Расеі, Нямеччыне, Грузіі, Нарвэгіі, Кітаі, Японіі ды іншых краінах свету. Часцей за ўсё - больш за 20 разоў - ейныя кнігі публікаваліся ў Маскве.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках