20 красавiка 2024, Субота, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вацлаў Арэшка: Настрою «галасаваць» у грамадстве няма

1
Вацлаў Арэшка: Настрою «галасаваць» у грамадстве няма
Вацлаў Арэшка
ФОТА: CHARTER97.ORG

Тыя, каго ўлада не можа прымусіць, на «выбары» не ідуць.

Пра гэта ў інтэрв'ю charter97.org заявіў культуролаг і сябра аргкамітэта для стварэння партыі «Беларускi Рух» Вацлаў Арэшка.

- Вы казалі, што байкот «выбараў» - адзіны нармальны выхад, калі ўмоў для свабоднага волевыяўлення няма. Што вы маеце намер рабіць у асноўны дзень «галасавання»?

- Мае планы вельмі простыя: я займаюся наглядам за «выбарамі» і як назіральнік буду прысутнічаць на ўчастку №37 у Менску.

У «галасаванні» ўдзельнічаць, вядома ж, не буду. Аднак, я хачу прасачыць за тым, як яно адбываецца, як людзей прымушаюць да ўдзелу, і колькі чалавек рэальна прыйдзе на ўчастак.

Ужо цяпер магу сказаць: ідзе татальны прымус сярод студэнтаў БНТУ, інтэрнаты якога знаходзяцца на тэрыторыі ўчастка. У той жа час я бачу: жыхары мікрараёна, якіх улада не можа прымусіць, на «выбары» не ідуць, і ніякага настрою «галасаваць» у грамадстве няма.

- Чым, на вашу думку, выкліканыя такія настроі?

- Ужо не раз гаварылася, што «выбараў» як такіх няма, і вынікі будуць сфальсіфікаваныя. Фактычна, на сёння гэтыя «выбары» гуляюць адну толькі ролю: дэманстрацыя лаяльнасці рэжыму. Калі ў вас ёсць нейкія сумневы ў тым, што ў краіне «ўсё ў парадку» - лепш на гэтыя «выбары» не хадзіце. Я кажу людзям: не рабіце таго, чаго вам не хочацца - за гэта ніхто не карае смерцю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках