25 красавiка 2024, Чацвер, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Gazeta Wyborcza: Украіна не можа больш адмахвацца ад рэформаў

3
Gazeta Wyborcza: Украіна не можа больш адмахвацца ад рэформаў
ФОТА: AP/IRINA GORBASEVA

Дээскалацыя сітуацыі на Данбасе пазбаўляе Украіну магчымасці тлумачыць вайной павольнае рэфармаванне, а Расеі дае шанец на пазбаўленне ад санкцый.

Пра гэта піша ў Gazeta Wyborcza аглядальнік Томаш Бялецкі, паведамляе ZN.ua.

Прагназаваць, што будзе на Данбасе праз некалькі месяцаў, рызыкоўна, але цяпер там праходзіць найбуйнейшая дээскалацыя за ўвесь час з пачатку вайны. Таму ЗША і ЕЗ пачалі больш уважліва прыглядацца да "другога фронту" Украіны, адзначае аўтар артыкула.

А ўкраінскія змены прасоўваюцца значна павольней, чым хацелі б на Захадзе, адзначае Бялецкі. Пры гэтым "замарожаны" канфлікт на Данбасе становіцца ўсё меней пераканаўчым аргументам украінскай улады на апраўданне прамаруджання з рэформамі, піша ён.

Гэтыя апраўданні ўсё менш дзейнічаюць на простых украінцаў, якія "ва ўсіх апытаннях" называюць сярод галоўных прычын пагаршэння эканамічнага стану карупцыю, алігархаў, некампетэнтны ўрад і толькі затым вайну на Данбасе, гаворыцца ў артыкуле.

Між тым, заява прарасейскіх баевікоў аб "пераносе" так званых "мясцовых выбараў" на падкантрольнай ім часткі Данбаса ўскладняе спрэчку ў ЕЗ аб мэтазгоднасці працягу санкцый супраць Расеі.

Бялецкі адзначае, што ў адпаведнасці з умовамі Менскіх пагадненняў спачатку павінны адбыцца галасаванні ў Данецку і Луганску, а ўжо потым Украіна атрымае кантроль над страчаным адцінкам мяжы, праз які Расея перакідае войскі і зброю. Пры гэтым у Маскве намагаюць на асаблівым статусе акупаваных тэрыторый Данбаса.

"Усё гэта паводле Менскіх пагадненняў павінна было адбыцца да снежня, пасля гэтага ў студзені ЕЗ павінен быў перагледзець пытанне аб працягу або скасаванні санкцый супраць Расеі. Аднак цяпер гэты план парушыўся, бо выбары на захопленых тэрыторыях перанесеныя на наступны год", - гаворыцца ў артыкуле.

"А значыць Расея можа і кантроль над мяжой Украіны не вяртаць, і пры гэтым пазбавіцца ад санкцый ЕЗ, бо ў Еўропе ўжо гучаць галасы аб тым, што Масква пачала супрацоўнічаць ва ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе і санкцыі не патрэбныя", - мяркуе аўтар.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках