28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памочнік Абамы: Расея ў Сірыі ваюе не супраць «Ісламскай дзяржавы»

3
Памочнік Абамы: Расея ў Сірыі ваюе не супраць «Ісламскай дзяржавы»

Удары расейскіх ВПС у Сірыі наносяцца па раёнах, якія не знаходзяцца пад кантролем экстрэмісцкай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

Пра гэта заявіла памочніца прэзідэнта ЗША Барака Абамы Селест Уаландэр, паведамляе Расейская служба ВВС.

«Магу сказаць так: здаралася, што мэтамі расейскіх авіяўдараў у Сірыі станавіліся аб'екты «Ісламскай дзяржавы». Але ў пераважнай большасці выпадкаў удары наносіліся па раёнах, якія не знаходзяцца пад кіраваннем «Ісламскай дзяржавы», - заявіла Уаландэр.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што ЗША гатовыя аб'яднаць намаганні ў барацьбе з «Ісламскай дзяржавай», калі ўбачаць, што Расея «шчыра мае намер змагацца менавіта з ІД». «Дагэтуль такога шчырага намеру мы не бачылі», - дадала Уаландэр.

У канцы верасня Расея пачала вайсковую аперацыю ў Сірыі. Пры гэтым блізу 80% удараў расейскай авіяцыі і ракет прыходзяцца не па ісламістам, а па ўмеранай сірыйскай апазіцыі рэжыма Башара Асада, а таксама па мірных жыхарах, лякарні і аб'ектах гарадской інфраструктуры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках