22 снежня 2024, Нядзеля, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Наваполацку прайшла акцыя салідарнасці са зніклымі палітыкамі

3

Актывіст аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Андрэй Гайдукоў 16 лістапада правёў у Наваполацку акцыю салідарнасці са зніклымі палітыкамі.

Як паведамляе прэс-служба аргкамітэта БХД, Андрэй Гайдукоў вывесіў на вуліцы партрэты Змітра Завадскага, Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, а таксама раздаў мінакам больш за 100 улётак з цытаваннем прызыву Мікалая Статкевіча прыйсці 24 лістапада ў Менску на акцыю памяці тых, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля свабоды Беларусі.

Акцыя Гайдукова скончылася без затрымання. «У канцы падышоў чалавек у цывільным, які прадставіўся супрацоўнікам выканкама. Атрымаўшы копію ўлёткі, ён сышоў, як і я. Усе матэрыялы раздадзеныя», - паведаміў апазіцыянер.

Гайдукоў - былы палітвязень, які правёў у зняволенні паўтара года (з лістапада 2012 года да траўня 2014-га). Паводле інфармацыі следства, ён быў затрыманы «ў момант закладкі тайніка са звесткамі, якія цікавілі замежныя спецслужбы» і першапачаткова абвінавачваўся паводле артыкула 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці), пазней абвінавачванне было перакваліфікаванае. 1 ліпеня 2013 Віцебскі абласны суд прызнаў Гайдукова вінаватым паводле часткі 1 артыкула 14 і артыкула 356 (замах на ўсталяванне супрацоўніцтва са спецыяльнай службай, органам бяспекі або выведвальным органам замежнай дзяржавы) і прысудзіў да аднаго з паловай гадоў пазбаўлення волі. Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках