19 траўня 2024, Нядзеля, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы: Магчыма, не атрымаецца выканаць пастанову ЕЗ аб прыманні ўцекачоў

2
Кіраўнік МЗС Польшчы: Магчыма, не атрымаецца выканаць пастанову ЕЗ аб прыманні ўцекачоў
Вітольд Вашчыкоўскі
ФОТА: PAP/PAWEŁ SUPERNAK

Вітольд Вашчыкоўскі заявіў, што, магчыма, Польшча не прыме ўцекачоў праз адсутнасць працэдуры іх ідэнтыфікацыі.

«Не існуе ні адной еўрапейскай працэдуры, якая магла б правесці ідэнтыфікацыю ўцекачоў або мігрантаў», - адзначыў у эфіры канала TVN24 міністр замежных спраў Польшчы Вітольд Вашчыкоўскі. Праз гэта, са слоў міністра, цяжка рэалізаваць пастанову ЕЗ, якая тычацца прыняцця Польшчай 7000 уцекачоў, паведамляе «Радыё Польшча».

«Пастанова прынятая так, што не існуе працэдур, якія дапамагаюць правесці селекцыю ўцекачоў і эканамічных мігрантаў», - сказаў Вашчыкоўскі.

«Як выбраць уцекачоў, якія не захочуць прыехаць у Польшчу? Як мы набяром гэтыя 7000? Мы павінны ўзяць іх гвалтам? У нас ёсць звесткі, што ўцекачы не жадаюць ехаць у Польшчу. Гэта не так, што Польшча не жадае прыняць уцекачоў. Няма працэдур, якія дапамагаюць правесці ідэнтыфікацыю», - сцвярджае кіраўнік польскай дыпламатыі.

17 лістапада палітык «Права і справядлівасці» наведаў еўрапейскае агенцтва «Frontex», якое займаецца каардынаванне супрацоўніцтва паміж краінамі-чальцамі ЕЗ у сферы кантролю над вонкавымі межамі Еўразвязу.

«Маё наведванне» Frontex «адбылося затым, каб праверыць, якім чынам Польшча магла б выканаць пастанову ЕЗ. І выснова такая, што, магчыма, не атрымаецца выканаць гэтую пастанову», - заявіў кіраўнік польскага МЗС.

«На межах няма hot spot'аў, а калі яны з'явяцца - няма ніводнай еўрапейскай працэдуры, якая гаворыць, як ідэнтыфікаваць уцекачоў або мігрантаў. Я запытваўся, як гэта зрабіць, калі ў многіх з іх няма дакументаў. Можна, вядома, зрабіць фатаграфію і ўзяць адбіткі пальцаў. Няўжо мы павінны даваць гэтым людзям імёны і прозвішчы, як рабілі прускія афіцэры ў XVIII стагоддзі з габрэямі, якія жывуць у Еўропе? Няма ніякіх пастаноў і працэдур, калі гаворка ідзе аб прыняцці ўцекачоў», - падкрэсліў Вашчыкоўскі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках