19 траўня 2024, Нядзеля, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея Саўчанка перадала з турмы сваю кнігу Святлане Алексіевіч

7
Надзея Саўчанка перадала з турмы сваю кнігу Святлане Алексіевіч
НАДЗЕЯ САЎЧАНКА
ФОТА: AP

Украінка заклікала беларускую пісьменніцу любіць свой народ, сваю радзіму, людзей і заставацца чалавекам.

Украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якую судзяць у Расеі, перадала праз дыпламатаў Украіны ў Беларусь сваю кнігу беларускай пісьменніцы, Нобелеўскай лаўрэатцы Святлане Алексіевіч, паведамляе «Еўрарадыё».

«Беларусцы ад украінкі, - напісала Саўчанка на кнізе. - Любіце свой народ, сваю Радзіму, людзей і заставайцеся Чалавекам. На маю думку, як раз гэта ў нас агульнае. З павагай да вашай творчасці, вашай пазіцыі і да вас. Надзея Саўчанка, турма, г. Новачаркаск, Растоўская вобл., Расея. 20.X.2015 год».

Нагадаем, Надзеі Саўчанцы 34 гады. Яна - афіцэр украінскага войска. У чэрвені 2014-га як добраахвотнік ўдзельнічала ў баях супраць баевікоў у складзе батальёна «Айдар», трапіла ў палон пад Луганскам. Саўчанка сцвярджае, што яе перадалі расейскім спецслужбам, расейскі бок - што яна сама нелегальна патрапіла ў Расею. Яе абвінавачваюць таксама ў гібелі 17 чэрвені 2014 года каля Луганска пад абстрэлам расейскіх журналістаў Ігара Карнелюка і Антона Валошына (нібыта ўкраінка карэкціравала мінамётны абстрэл). Саўчанка гэта зняпраўджвае. Украінку судзяць у горадзе Данецк Растоўскай вобласці Расеі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках