7 траўня 2024, aўторак, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абломкі расейскага Су-24 паранілі двух грамадзян Турцыі

10
Абломкі расейскага Су-24 паранілі двух грамадзян Турцыі

Расейскі бамбавік Су-24 быў збіты ў небе над Турцыяй, пры гэтым абломкі самалёта ўпалі на турэцкую тэрыторыю і паранілі двух чалавек.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што расейскі бамбавік Су-24 быў збіты ў паветранай прасторы Турцыі. Пры гэтым ён дадаў, што некаторыя часткі самалёта ўпалі на турэцкую зямлю, параніўшы двух грамадзян краіны, піша Reuters (пераклад - РБК).

Эрдаган таксама заявіў, што лётчыкі турэцкіх ВПС, якія збілі расейскі бамбавік, не ведалі, якой краіне належыць самалёт і дзейнічалі, абараняючы тэрыторыю свой краіны і права «нашых братоў» у Сірыі.

Расейскі Су-24 быў збіты раніцай 24 лістапада ля турэцка-сірыйскай мяжы. У Анкары сцвярджаюць, што самалёт уварваўся ў паветраную прастору краіны, аднак у Маскве гэтыя звесткі спрабуюць аспрэчыць.

Паводле апошніх звестак жывым застаўся толькі адзін пілот, аб заканчэнні паспяховай аперацыі ягонага выратавання міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу паведаміў прэзідэнту Уладзіміру Пуціну. Лётчык дастаўлены на авіябазу РФ у Сірыі Хмеймім. Увечары 24 лістапада Мінабароны Расеі паведаміла, што адзін з пілотаў збітага на сірыйска-турэцкай мяжы Су-24 загінуў. Прадстаўнік туркменскай групоўкі пры гэтым распавёў, што баевікі расстралялі пілотаў у той момант, калі яны спускаліся на парашутах.

Групоўка «10-я брыгада ўзбярэжжа» заявіла, што цела аднаго з пілотаў знаходзіцца ў яе. Паўстанцы паведамілі пра гатоўнасць абмяняць яго на зняволеных, якіх утрымліваюць сірыйскія ўлады. У сеціве таксама з'явіліся фатаграфіі загінулага лётчыка. Паўстанцы паказалі, што на здымку выяўлены «мёртвы расейскі пілот маёр Сяргей Румянцаў».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках