25 красавiка 2024, Чацвер, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвешчаны шорт-ліст музычнай прэміі «Героі году»

1

Па сем прэтэндэнтаў увайшло ў намінацыю «Адкрыццё года» і «Героі году», імёны якіх будуць абвешчаныя на вялікім канцэрце.

Партал Tuzin.fm абвясціў конкурс на ўручэнне музычнай прэміі «Героі году» пры падтрымцы грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!». У шорт-ліст увайшло па сем прэтэндэнтаў, імёны якіх будуць абвешчаныя 12 снежня на вялікім канцэрце ў клубе «Пляцоўка Хол», паведамілі charter97.org арганізатары.

«Каб патрапіць у шорт-ліст нашай прэміі гурт павінен цягам года дэманстраваць актыўнасць - студыйную, медыйную, канцэртную. Важную ролю таксама адыгрывае поспех песень, кліпаў і альбомаў у нашых чартах. І, самае галоўнае - актуальнасць творчасці», - гаворыцца ў паведамленні.

З нагоды абвяшчэння шорт-ліста, у намінацыі «Адкрыццё года» ўдзельнічаюць: новы праект Яна Маўзера «Мама», альтэрнатыўная каманда з Берасця «Zolki band", гурт «Ілюжан», рэп-выканаўца Angst, бард Стас Сілко, спявачка Pauline і гурт TELEPORT.

Прэтэндэнтаў на годнасць «Героі году» («Найлепшы гурт ці выканаўца году») таксама сямёра: BRUTTO, Navi, «Крамбамбуля», Re1ikt, Tonqixod, Shuma і Зміцер Вайцюшкевіч.

Арганізатары праекту паведамляюць, што падчас мерапрыемства гасцей чакаюць сюрпрызы.

Купіць білет можна на kvitki.by. Тэлефон для даведак: + 375 29 687-20-93.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках