28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары дома на вуліцы Каліноўскага ў Менску аплацяць капрамонт з сваёй кішэні

6

Шмат якія работы праводзяцца за кошт сродкаў жыхароў, якія з кожным рахункам плацяць за капітальны рамонт.

Жыхары сталічнага дома №78 на вуліцы Каліноўскага напярэдадні "выбараў" шакавалі: галасаваць не пойдзем, калі не будзе капрамонту ў доме. Дому больш за 40 гадоў. У доме рамонт усё ж пачаўся і працягваецца другі месяц, перадае "Еўрарадыё".

Жыхарка дома Інэса Маладжавая з кватэры не выходзіць ужо восем гадоў праз стан здароўя. Капітальны рамонт называе вэрхалам.

"Разбамбілі дах на кухні, пайшлі дажджы, і кухню заліло. Мы фатаграфавалі ўсё, але дзе тут даможашся справядлівасці", - абураецца пенсіянерка. І нечакана кажа, што большасць работ у доме будзе праводзіцца за кошт жыхароў.

"Вось лічыльнікі сказалі на газ усталяваць да дваццаць пятага, а калі ў мяне грошай няма? Таксама сказалі, што будзем плаціць за лічыльнікі святла, за тое, што ў калідорах загараецца святло падчас руху, за дамафон. А навошта мне гэты дамафон, я ім восем гадоў не карыстаюся?" - пытаецца жанчына. Інэса Уладзіміраўна заўважае, што іхні дом уцяпляць не будуць, хоць суседні новы дом №80 уцяплілі.

Цяпер падчас капрамонту шмат якія работы праводзяцца за кошт сродкаў жыхароў дома, якія з кожным рахункам плацяць за капітальны рамонт. У аддзеле капітальнага рамонту ЖРЭА Першамайскага раёна Менска тлумачаць, што ў доме №78 на вуліцы Каліноўскага будуць рабіць невялікі аб'ём работ.

"Мы рамантуем стрэшкі, балконы, ганак, дах, сістэмы цепла- і водазабеспячэння. Вокны не будзем", - кажуць камунальнікі.

Спецыялісты ЖЭСа тлумачаць, што ў 2015 годзе падчас капітальнага рамонту ўсё, што ў кватэры, рамантуецца за кошт жыхароў дома. Таксама жыхары складваюцца на дамафонную сістэму, лічыльнік святла, праводку ў калідоры. А вось калі б рамонт дома №78 на вуліцы Каліноўскага рабіўся ў 2009 годзе, з звычайнай брэжнеўкі зрабілі б цукерку! За кошт былых і будучых адлічэнняў на капрамонт.

"Тады мянялі цалкам сантэхніку, вокны, балконы, трубы - усё, карацей!" - кажуць спецыялісты ЖРЭА. Як сведчаць дакументы 2009 года, у кватэры падчас капітальнага рамонту мянялі вокны, сантэхніку, у тым ліку змеевікі, змяшальнік, усе трубы і батарэі, а таксама клеілі шпалеры, мянялі падлогу, фарбавалі вокны і падаконні, а таксама ўцяплялі ўвесь дом.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках