28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя ўзмоцніць патруляванне сірыйскай мяжы

9
Турцыя ўзмоцніць патруляванне сірыйскай мяжы

Генштаб Турцыі правёў адну з самых буйных за апошні час аперацый у патруляванні турэцка-сірыйскай мяжы.

У аперацыі адначасова ўдзельнічалі 18 знішчальнікаў F-16, паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву генштаба.

Пры гэтым інфармацыю пра тое, за якімі канкрэтна адцінкамі мяжы вялося назіранне, вайскоўцы не далі.

Таксама адзначаецца, што вайсковае камандаванне пасля інцыдэнту са збітым расейскім самалётам перакінула з заходніх рэгіёнаў у правінцыю Хатай на мяжу з Сірыяй дадаткова 20 танкаў.

Нагадаем, 24 лістапада турэцкія вайскоўцы збілі расейскі бамбавік Су-24, які парушыў паветраную прастору краіны.

Турэцкія вайскоўцы неўзабаве апублікавалі заяву, згодна з якой перад тым, як расейскі самалёт Су-24 быў збіты, яго 10 разоў папярэджвалі аб парушэнні паветранай прасторы.

Сёння, 25 лістапада, у эфіры турэцкага канала Fox апублікавалі запіс, на якім выразна чутныя папярэджанні пілотаў F-16 экіпажу расейскага Су-24 пра неабходнасць змяніць курс.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках