23 красавiка 2024, aўторак, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукоў клічуць на распродаж неліквіду

17
Менчукоў клічуць на распродаж неліквіду

Ва ўсёй Беларусі абвешчаны распродаж мэблі і адзення.

У гандлёвых цэнтрах Менска 27 лістапада пройдуць распродажы «чорнай пятніцы», паведаміў кіраўнік праектаў гандлёвай нерухомасці кампаніі «Твая сталіца» праектамі Арцём Давідовіч.

Мэблевую «чорную пятніцу» прымеркавалі да гадавіны гандлёвага цэнтра «Трум». Яе падтрымалі амаль 50 крам: «Цэнтр кухні Кліч», Estell, Letto, Etagere, Vegas, «Лавесан», MebelLux ды іншыя. Скідкі на мэблю і прадметы інтэр'ера будуць дасягаць 60%, піша БелаПАН

Зніжанымі коштамі абяцаюць прадаваць ложкі, канапы, сталы, крэслы, дзверы, аксэсуары, гатовыя калекцыі мэблі для гасцінай, спальні, кухні і ваннай. Так, кошты ложкаў будуць пачынацца з 3,3 мільёнаў рублёў, на канапы - з 4,4 мільёнаў, а на калекцыі мэблі для гасцінай - з 5 мільёнаў.

Нагадаем, мэблевыя распродажы ў «Труме» ўжо праходзілі ў чэрвені. У гэту пятніцу сумы зніжак павялічаць, і часу ў пакупнікоў будзе больш: асаблівыя кошты будуць дзейнічаць з 15 да 21 гадзіны. Гандлёвыя аператары ўзялі на сябе абавязанні не падвышаць кошты за некалькі тыдняў да «чорнай пятніцы», даць рэальныя зніжкі і не ўводзіць спажыўца ў зман, адзначыў кіраўнік праектаў.

«Арганізатары ўлічылі досвед мінулых распродажаў і папрасілі арандатараў скінуць кошты на частку тавараў да ўзроўню сабекошту, як гэта прынята на Захадзе. Такія мерапрыемствы працуюць на фармаванне брэнда: калі спажывец застаецца задаволены набыткам, то ён вернецца ў краму, - тут не павінна быць мэты зарабіць», - мяркуе Давідовіч.

Дзіцячая «чорная пятніца» ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Тытан» закране больш за 20 крам вядомых брэндавых сетак. Сярод іх «Буслiк», Kari Kids, Mothercare, FUNtastik, Chicco, Play Today, «Маё дзіця».

Патаннее дзіцячае адзенне, абутак і цацкі, кошты многіх тавараў знізяць на 30-50%. Будуць дзейнічаць і зніжкі на наведванне кантактнага заапарка (ад 10 да 30%), а ў арт-кінатэатры за паўкошту будуць прадаваць папкорн.

Пасля 17 гадзін на трэцім паверсе "Тытана" адбудзецца дзіцячае свята. Наведвальнікаў чакаюць конкурсы з прызамі, кулінарнае шоў, выступы клоўнаў, вакальных калектываў. Дзяцей будуць забаўляць аніматары ў касцюмах піратаў, роставыя лялькі і майстар аквагрыму.

«Чорная пятніца» ў Менску пройдзе адначасова з іншымі гарадамі свету. Традыцыя распродажаў пасля Дня падзякі зарадзілася ў ЗША яшчэ ў 60-х гадах мінулага стагоддзя і хутка прыжылася ў іншых краінах.

У Беларусі «чорная пятніца» толькі набірае папулярнасць. Але гандлёвыя аператары да яе праяўляюць вялікую цікавасць, усведамляючы значнасць такога кшталту мерапрыемстваў для пашырэння сваёй аўдыторыі і падвышэння лаяльнасці да брэндаў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках