29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The New York Times: Найлепшая альтэрнатыва ІД - новая суніцкая дзяржава

1
The New York Times: Найлепшая альтэрнатыва ІД - новая суніцкая дзяржава

Экспэрты прызнаюць, што ні ў Захаду, ні ў Расеі няма выразнага плану стабілізацыі сітуацыі ў Сірыі.

На думку былога сталага прадстаўніка ЗША пры ААН Джона Болтана, найлепшай альтэрнатывай "ісламскай дзяржаве" на гэты момант з'яўляецца стварэнне новай незалежнай суніцкай дзяржавы, паведамляе NEWSru.com.

"Цяперашняя рэальнасць такая, што тых Ірака і Сірыі, што мы раней ведалі, больш няма. "Ісламская дзяржава" выразала новую структуру са спадчыны постасманскай імперыі, мабілізаваўшы сунітаў, якія знаходзяцца ў апазіцыі ў дачыненні да рэжыму прэзідэнта Башара аль-Асада і да ўрада Ірака, падкантрольнага Ірану. Акрамя таго, пасля шматгадовай барацьбы фармуецца фактычна незалежны Курдыстан", - гаворыцца ў артыкуле Болтана, апублікаваным у The New York Times.

Былы сталы прадстаўнік ЗША пры ААН адзначыў, што калі барацьба з ІД азначае вяртанне ўлады да Башара Асада ды "іранскіх марыянетак у Іране", то такі вынік будзе, хутчэй, непажаданы. "Замест таго, каб змагацца за аднаўленне стану карты свету, у якім яна была пасля Першай сусветнай вайны, Вашынгтону варта прызнаць новую геапалітычную сітуацыю. Найлепшая альтэрнатыва "ісламскай дзяржавы" на паўночным усходзе Сірыі і захадзе Ірака - новая, незалежная суніцкая дзяржава", - перакананы Болтан, якога цытуе InoPressa.

На ягоную думку, у "Суністана" ёсць эканамічны патэнцыял для вытворчасці нафты (зразумела, пры ўмове дамоўленасці з курдамі)". "Ён можа быць бастыёнам як супраць Асада, так і супраць прыязнага Ірану Багдаду. Кіраўнікі краін Персідскай затокі, якія павінны ўжо былі зразумець, наколькі рызыкоўна для іх ўласнай бяспекі фінансаваць ісламскі экстрэмізм, маглі б даць істотныя сродкі".

Болтан таксама нагадаў і пра Турцыю, якая з'яўляецца хаўруснікам NATO, якую "парадавала б стабільнасць на паўднёвай мяжы". "Гэта зрабіла б існаванне новай дзяржавы як мінімум памяркоўным", - прагназуе ён.

"Не ашуквайцеся, гэты новы суніцкі ўрад наўрад ці будзе джэфэрсанавай дэмакратыяй шмат гадоў. Аднак у гэтым рэгіёне мала альтэрнатыў свецкаму вайсковаму або паўаўтарытарнаму ўраду. Бяспека і стабільнасць - дастаткова амбіцыйныя мэты", - рэзюмуе Болтан.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках