19 красавiка 2024, Пятніца, 1:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўным трэнерам ФК «Мінск» прызначаны Георгій Кандрацьеў

5
Галоўным трэнерам ФК «Мінск» прызначаны Георгій Кандрацьеў
Георгій Кандрацьеў

Пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева моладзевая каманда Беларусі ўпершыню здабыла бронзавыя медалі чэмпіянату Еўропы і ўзяла ўдзел у Алімпійскіх гульнях.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе ФК «Мінск».

Сёння адбылося пасяджэнне Апякунскай рады футбольнага клуба «Мінск». На ім быў падведзены аналіз выступу каманды вышэйшай лігі і разгледжаныя кадравыя пытанні.

«Апякунская рада выказвае падзяку Андрэю Юр'евічу Пышніку і ягонаму трэнерскаму штабу за праведзеную работу для прыцягнення ўласных выхаванцаў у асноўны склад каманды. Разам з тым па заканчэнні тэрмінаў кантрактаў было пастаноўлена не працягваць працоўныя пагадненні з трэнерскім складам, у сувязі з невыкананнем пастаўленых перад камандай задач.

Для надання больш дынамічнага развіцця клубу, пастанавілі запрасіць на пасаду галоўнага трэнера «Менска» вядомага беларускага спецыяліста Георгія Пятровіча Кандрацьева, які мае багаты досвед працы з маладымі футбалістамі.

Варта адзначыць, што пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева моладзевая каманда Беларусі ўпершыню ў гісторыі айчыннага футбола здабыла бронзавыя медалі чэмпіянату Еўропы і ўзяла ўдзел у Алімпійскіх гульнях», - гаворыцца ў паведамленні.

Папярэдняму трэнерскаму штабу «гараджан» будзе прапанаваная праца ў структуры клуба.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках