24 красавiка 2024, Серада, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ўдзельнікаў акцыі памяці Каліноўскага складаюць пратаколы

2
На ўдзельнікаў акцыі памяці Каліноўскага складаюць пратаколы
Віталь Гуляк

Яшчэ на аднаго ўдзельніка Дня памяці паўстанцаў у Свіслачы складзены адміністрацыйны пратакол.

Ваўкавыская міліцыя паведаміла грамадскаму актывісту Віталю Гуляку, што ў дачыненні да яго складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за ўдзел у Дні памяці паўстанцаў 1863 года, піша сайт ПЦ «Вясна».

Нагадаем, 31 кастрычніка ў Свіслачы і Якушоўцы прайшоў традыцыйны Дзень памяці паўстанцаў 1863 года, на які з розных гарадоў Беларусі прыехала больш за сто чалавек.

Хлопца будуць судзіць паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў) за правапарушэнне, якое ўчыненае паўторна цягам года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне.

Характэрна, што ў пратаколе фігуруе знаходжанне Віталя Гулякі не толькі ў Свіслачы, але і ў Якушоўцы, хоць ён там не быў.

Раней пратаколы абвінавачвання ў адміністрацыйным правапарушэнні былі складзеныя ў дачыненні да гарадзенцаў Віктара Сазонава, Эдварда Дмухоўскага і Уладзіміра Хільмановіча. Цяпер яны чакаюць позваў у суд.

Свіслацкі ж актывіст Юры Глебік, які ўжо аштрафаваны судом Свіслацкага раёна на 25 базавых велічынь, падаў касацыйную скаргу ў Гарадзенскі абласны суд.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках