18 красавiка 2024, Чацвер, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель: Нямеччына будзе больш актыўна змагацца з «Ісламскай дзяржавай»

2
Ангела Мэркель: Нямеччына будзе больш актыўна змагацца з «Ісламскай дзяржавай»

Нямеччына будзе прымаць больш актыўныя дзеянні ў барацьбе супраць тэрарыстаў.

Пра гэта заявіла канцлерка Ангела Мэркель, знаходзячыся з візітам у Парыжы, паведамляе расейская служба BBC.

«Нямеччына проста абавязаная рэагаваць і дзейнічаць хутка», - сказала яна, сустракаючыся з прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам.

Лідары дзвюх краін ушанавалі памяць 130 ахвяраў тэрактаў, якія ўзрушылі французскую сталіцу 13 лістапада. Адказнасць за напад узяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

«Мы мацнейшыя за тэрарыстаў, але, тым не менш, змагацца з імі трэба, мабілізаваўшы ўсе сілы, - заявіла Мэркель. - Словамі ІД не пераканаць, значыць з імі трэба змагацца сілавымі метадамі».

Чальцы французскага парламента большасцю галасоў прагаласавалі за тое, каб паветраная аперацыя ВПС Францыі супраць ІД у Сірыі працягнулася даўжэй запланаваных раней тэрмінаў, гэта значыць пасля студзеня.

Францыя таксама заклікала лідараў еўрапейскіх дзяржаў даць ёй вайсковую дапамогу для барацьбы з экстрэмістамі, і, як заявіў французскі міністр абароны Жан-Іў Ле Дрыан, усе яны пагадзіліся. Гэта не азначае, што ўсе краіны ЕЗ пашлюць свае войскі, у шэрагу выпадкаў падтрымка будзе непрамая.

Гаворка ідзе не толькі аб дзеяннях у Сірыі, але аб усіх кропках, дзе французскія войскі праводзяць вайсковыя аперацыі.

Раней Нямеччына абвясціла, што пашле 650 вайскоўцаў у Малі ў дапамогу дыслакаванаму там французскаму кантынгенту ў 1500 чалавек.

Акрамя таго, Берлін забяспечвае зброяй атрады курдаў, якія змагаюцца з ісламістамі ў Іраку, а нямецкія спецыялісты навучаюць іх вайсковаму майстэрству.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках