3 траўня 2024, Пятніца, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалісты БАТЭ прададуць мячы дзеля дзяцей

11
Футбалісты БАТЭ прададуць мячы дзеля дзяцей

Футбольны клуб БАТЭ заклікаў заўзятараў сабраць $200 тысяч, каб да маразоў завяршыць будаўніцтва новага будынка Беларускага дзіцячага хоспіса.

27 лістапада ў Менску пройдзе «Валошкавы баль» - дабрачынны вечар у падтрымку ўзвядзення новага будынка Беларускага дзіцячага хоспіса. Там жа пройдзе і аўкцыён, сярод лотаў якога будуць мячы з аўтографамі футбалістаў БАТЭ, «Барселоны» і «Баера». Падтрымаюць акцыю і іншыя спартоўцы: з малатка пойдуць тэнісныя мячы і футболка з подпісам Максіма Мірнага, асабістыя лыжы біятланісткі Дар'і Домрачавай. Усе сродкі, атрыманыя падчас вечара, будуць пераведзеныя на рахунак будаўніцтва хоспіса.

Баль пройдзе ў Нацыянальным цэнтры прыгажосці (вул. Мельнікайтэ, 4). Пачатак - а 19.00.

«Будаўніцтва дзіцячага хоспіса - агульны клопат, асабліва цяпер, калі час не трывае і сітуацыя становіцца крытычнай», - прыводзіць прэс-служба БАТЭ словы нападніка Віталя Радзівонава.

Як заявіла дырэктар хоспіса Ганна Гарчакова, гэтыя сродкі неабходныя для аздобных прац. «Сума не такая вялікая, улічваючы, колькі ўжо сабрана і зроблена. Але калі не паспеем, будаўніцтва будзе замарожанае на нявызначаны тэрмін. Пачаць нанова будзе каштаваць дадатковыя 400 тыс. даляраў», - адзначыла яна.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках