Парашэнка падзякаваў Абаму за вайсковую дапамогу Украіне
1- 26.11.2015, 10:28
- 37,572
Прэзідэнт Украіны падзякаваў прэзідэнту ЗША Бараку Абаму за вылучэнне сродкаў для вайсковай дапамогі Кіеву.
Пра гэта Пятро Парашэнка напісаў у сваім «Твітэры».
«Дзякуй Прэзідэнту Абаму за магутную вайсковую дапамогу Украіне!» - напісаў ён.
Пятро Парашэнка назваў пастанову прыкладам партнёрскай салідарнасці і падтрымкі.
Нагадаем, Барак Абама падпісаў абаронны бюджэт ЗША, які прадугледжвае вылучэнне сродкаў для вайсковай дапамогі Украіне сумаю 300 мільёнаў даляраў цягам 2016 фінансавага года.