18 красавiка 2024, Чацвер, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў з угодкамі «Слуцкага збройнага чыну»

1
Івонка Сурвіла павіншавала беларусаў з угодкамі «Слуцкага збройнага чыну»
Івонка Сурвіла
ФОТА: RFE/RL

Случчакі 95 гадоў таму ўзяліся за зброю, каб не дапусціць новай акупацыі свайго краю бальшавіцкімі агрэсарамі.

З нагоды чарговай гадавіны «Слуцкага збройнага чыну» старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла звярнулася да беларусаў з традыцыйным віншавальным зваротам, паведамляе «Радыё Свабода».

«Дарагія суайчыннікі, сябры!

Зноў надыходзіць канец лістапада, калі нашы случчакі 95 гадоў таму ўзяліся за зброю, каб не дапусціць новай акупацыі свайго краю бальшавіцкімі агрэсарамі.

У свабодным свеце ўсё мы ганарымся нашымі слуцкімі патрыётамі і з удзячнасцю кожны год адзначаем іх паўстанне на нашых святкаваннях Дня Герояў. Успамінаем адначасна і ўсіх іншых герояў Беларусі, якія загінулі, каб жыла радзіма.

На жаль, вельмі мала нашых суродзічаў у Беларусі чулі пра гэта паўстанне і барацьбу случчакоў за свабоду Беларускай Народнай Рэспублікі. У школах БССР было забаронена ўзгадваць слуцкія падзеі, бо сёння забаронена насіць майкі з «Пагоняй» - нашым старажытным гербам - у Рэспубліцы Беларусь. Бо рукамі антыбеларускага рэжыму, які пануе ў нашым краі, усё яшчэ праводзіцца павольны генацыд нацыі, пачаты Кацярынай II два стагоддзі таму.

Дарагія суайчыннікі, дазвольце заклікаць вас аддаць даніну павагі нашым слуцкім героям. Ісці змагацца ім было цяжка - як гэта было б сёння вам. Але яны ўсё ж пайшлі.

Вечная ім памяць!

Жыве Беларусь!» - гаворыцца ў звароце Івонкі Сурвілы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках