19 красавiка 2024, Пятніца, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ісламская дзяржава» прылічыла Украіну, Польшчу і Літву да спісу сваіх ворагаў

18

У новым відэа тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» ў спісе краін, якія складаюць кааліцыю супраць арганізацыі, пералічана 60 краін.

У відэароліку «Ісламскай дзяржавы» кааліцыю называюць «кааліцыяй д'яблаў» паведамляе РБК са спасылкай на The Mirror.

«Мы падлічваем вашы сцягі, якія, як кажа наш прарок, дасягнуць 80, пасля чаго полымя вайны спаліць вас», - гаворыцца ў відэазапісу.

Сярод краін, якія адзначаны як сябры кааліцыі супраць ІД, акрамя Расеі, ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Аўстраліі, ААЭ, Тунісу, Мальты, шэраг еўрапейскіх і блізкаўсходніх краін, названыя Украіна і Малдова, Польшча, Літва.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках