4 траўня 2024, Субота, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаванае відэа абстрэлу турэцкага гуманітарнага канвою авіяцыяй РФ

8

Са слоў выжыўшых кіроўцаў і валанцёраў, усяго ў калоне было 20 грузавікоў.

Расейскія ВПС нанеслі магутны ракетна-бомбавы ўдар па гуманітарнай калоне грузавікоў у Сірыі непадалёку ад мяжы з Турцыяй. Пра гэта сведчыць відэа, апублікаванае Cumhuriyet TV. У аўтамабілях знаходзіўся гуманітарны груз - прадукты харчавання, адзенне і тавары першай патрэбы. Канвой з гуманітарнай дапамогай ехаў у мясцовы лагер уцекачоў, якія беглі ад расейскай бамбёжкі з іншых рэгіёнаў, піша liga.net.

Са слоў выжыўшых кіроўцаў і валанцёраў усяго ў калоне было 20 грузавікоў. Лагер уцекачоў, да якога яны накіроўваліся, знаходзіцца ў сірыйскім горадзе Аазаз (Азаза) за пяць кіламетраў ад мяжы з Турцыяй.

Humanitarian Relief Foundation паведаміла, што ўдар з паветра нанеслі расейскія самалёты. Аднак пазней арганізацыя напісала ў сваім Twitter, што канвой не належаў ім, і няма выразнай інфармацыі аб тым, хто бамбаваў грузавікі. Пры гэтым удакладніўшы, што «ў першапачатковым дакладзе адзначалася, што грузавікі пацярпелі ад Расеі».

Раней паведамлялася, што ў выніку нападу расейскіх ВПС загінулі сем чалавек - усе яны кіроўцы гуманітарных грузавікоў. Яшчэ 10 атрымалі сур'ёзныя раненні.

Нагадаем, учора войскі РФ пачалі інтэнсіўнае бамбаванне тэрыторый, што ўтрымліваюцца паўстанцамі ў правінцыі Латакія, дзе 24 лістапада ўпаў збіты Турцыяй Су-24. Авіяцыя РФ нанесла як мінімум 12 удараў па тэрыторыі, кантраляванай сірыйскімі туркменамі. Па правінцыі Латакія былі выпушчаныя ракеты з расейскіх караблёў у Міжземным моры. Акрамя таго, быў праведзены магутны артылерыйскі абстрэл.

24 лістапада турэцкія знішчальнікі F-16 пасля 10 папярэджанняў знішчылі расейскі Су-24, які ўварваўся ў паветраную прастору краіны. Пілоты катапультаваліся. Пазней на месцы падзення самалёта быў знішчаны з ПТРК расейскі гелікоптэр, адпраўлены на пошукі пілотаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках