3 траўня 2024, Пятніца, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Волчак: Сёння кожны можа стаць удзельнікам гісторыі

20
Алег Волчак: Сёння кожны можа стаць удзельнікам гісторыі
Алег Волчак
ФОТА: CHARTER97.ORG

Сёння прыйшоў час простых людзей браць адказнасць у свае рукі, а не спадзявацца на цуд, зброю або аднаго адзінага палітыка.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» піша кіраўнік праваабарончага цэнтра «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Волчак, паведамляе charter97.org.

«Гісторыя чакае ад нас правільных крокаў. Сёння «Фэйсбук» нагадаў мне пра фатаграфію, якую я размясціў два гады таму. І, як мне здаецца, гэтая фатаграфія з'явілася, як раз у тэму сённяшніх падзей у свеце. На фатаграфіі размешчаны наш баявы пункт у Афганістане, дзе мы, жаўнеры, неслі службу. Што мне тады запомнілася: кожны дзень у чаканні стральбы; пах зброі і казарменнага абмундзіравання; моцная спякота; вада пітная ў абмежаваным доступе; кансервы, кансервы і яшчэ раз кансервы; зямлянкі для пражывання прасякнутыя тытунём; доўгая ноч у дзяжурстве і хваробы. Праўда, адзінае, што цешыла, вядома, прырода. Яна прыгожая, але не родная, а таму штосьці заўсёды прыгнятала. Можна было служыць, калі б не страты вайскоўцаў, як з аднаго боку, так і з другога. Калі з'язджалі, думалі, што ўсё гэта застанецца ў мінулым, але мінулае зноў да нас стукаецца.

Дагуляліся палітыкі ў сваю звышзначнасць, што акрамя іх ніхто лепш не зможа кіраваць сваімі краінамі. Сёння свет блізкі да катастрофы. Гісторыя не любіць чакаць, яна капрызная штука, па-мойму, так казаў вядомы французскі пісьменнік Анарэ дэ Бальзак. Сёння прыйшоў час простых людзей браць адказнасць у свае рукі, а не спадзявацца на цуд, зброю або аднаго адзінага палітыка.

Гэтую фатаграфію не «Фэйсбук» мне падкінуў (хоць яму асобны дзякуй, што час ад часу, нагадвае мінулыя падзеі), а гісторыя сама нагадала, што вайна не найлепшы спосаб устанавіць справядлівасць у свеце. Розум, адказнасць і адвага кожнага з нас дапаможа нам перамагчы дрэнныя заганы чалавецтва. Сёння кожны можа стаць удзельнікам гісторыі. Гісторыя чакае ад нас правільных пастаноў», - піша ён.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках