29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсант»: Расея рыхтуе санкцыі супраць Турцыі

11
«Коммерсант»: Расея рыхтуе санкцыі супраць Турцыі

Праз інцыдэнт са збітым у Сірыі Су-24 расейскія ўлады маюць намер прыняць абмежавальныя захады ў дачыненні да Турцыі.

Магчымая забарона імпарту турэцкіх прадуктаў і гаспадарчых тавараў. Пра гэта піша расейскае выданне «Коммерсант» са спасылкай на свае крыніцы ў расейскім урадзе.

Паводле звестак крыніцы, аб увядзенні санкцый афіцыйна могуць абвясціць сёння. Забароны могуць быць уведзеныя па лініі Рассельгаснагляду і Расспажыўнагляду.

Спісу тавараў, якія патрапяць пад санкцыі, пакуль няма. Таксама не паведамляецца аб увядзенні харчовага эмбарга, як гэта было з краінамі Захаду. Аднак Федэральная мытная служба РФ атрымала ўказанне «рызыкі на Турцыю» яшчэ ўчора, 25 лістапада.

«Тавар, які ідзе з Турцыі, з сённяшняга дня проста прыпынены на пунктах пропуску», - сцвярджае імпарцёр рыбы. «У гэтым выпадку, на жаль, усе фінансавыя страты кладуцца не на турэцкіх, а на расейскіх прадпрымальнікаў, якія, як правіла, ўжо аплацілі кантракты і нясуць страты ў сувязі з прастоямі і недапастаўкай прадукцыі», - тлумачыць кіраўнік нацыянальнай мясной асацыяцыі РФ Сяргей Юшын. Адзін з буйных імпарцёраў рыбы сцвярджае, што некаторыя машыны на мытні ўжо адпраўляюцца назад, разумеючы, што турэцкая прадукцыя ў найлепшым выпадку будзе затрыманая на нявызначаны тэрмін, у найгоршым - знішчаная.

На Турцыю прыпадае каля 4% прадуктовага імпарту ў РФ. За 10 месяцаў 2015 гэтая краіна паставіла расейцам прадукцыі на $1 млрд, у асноўным цытрусавых і памідораў. Мінсельгас РФ рыхтуецца замяніць гэтыя магутнасці пастаўкамі з Ірана, Марока, Ізраіля ды іншых краін.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках