26 красавiка 2024, Пятніца, 7:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэпутаты» і міністры рыхтуюць бюджэт на 2016 год употай ад грамадства

17
«Дэпутаты» і міністры рыхтуюць бюджэт на 2016 год употай ад грамадства

«Дэпутаты» правялі рабочую сустрэчу з членамі ўрада па праектах нарматыўных прававых актаў у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны.

Напярэдадні сустрэчы стала вядома, што яна будзе праходзіць у закрытым для СМІ рэжыме, піша БелаПАН.

У сваім выступе прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў спыніўся на асноўных макраэканамічных паказчыках, пакладзеных у аснову фармавання рэспубліканскага бюджэту на 2016 год. Міністр фінансаў Уладзімір Амарын азнаёміў «парламентарыяў» з параметрамі праекта рэспубліканскага бюджэту на чарговы фінансавы год і планаванымі зменамі ў бюджэтным і падатковым заканадаўстве.

Дэпутаты задалі пытанні, якія тычацца гарантавання бяспекі краіны ў эканамічнай сферы, аптымізацыі дзяржаўных выдаткаў і забеспячэння сацыяльнай абароны грамадзян, павышэння эфектыўнасці і стабільнасці падатковай сістэмы краіны.

Падводзячы вынікі сустрэчы, старшыня «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Андрэйчанка адзначыў яе высокую прадуктыўнасць, вызначыў парадак работы з пакетам бюджэтных законапраектаў пасля іх занясення ў «палату прадстаўнікоў».

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках