27 красавiка 2024, Субота, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы: Мэта Расеі - захоп краін былога СССР

55

Беларусь і Украіна павінны, на думку дэпутата Дзярждумы, зноў стаць часткай Расеі.

Пра гэта Яўген Фёдараў заявіў у відэаінтэрв'ю, якое апублікаванае на сэрвісе YouTube.

- Натуральна, калі мы палезлі і патрапілі ва ўразлівую пазіцыю, ды яшчэ і не на нашай тэрыторыі, нам там складана, - сказаў дэпутат, каментуючы ўдзел Расеі ў канфлікце на Блізкім Усходзе. - Гэта добры дэмарш «конніцы па тылах», але нашы галоўныя праблемы ён не развязвае - не дазваляе нам мабілізавацца так, як умее мабілізавацца расейская нацыя. Мы не зможам мабілізавацца для развязання праблем Сірыі так, як маглі б мабілізавацца на нашай тэрыторыі.

Паводле слоў дэпутата, у расейцаў ёсць свая праблема. Гэта былыя рэспублікі Савецкага Саюза, якія атрымалі незалежнасць у 1991 годзе. Яўген Фёдараў заклікае суайчыннікаў аб'яднацца вакол мэты вярнуць іх.

- Тэрыторыя ўсяго Савецкага Саюза па міжнароднаму праву - гэта тэрыторыя нашай нацыі, наша айчына, - кажа ён. - У гэтыя межы нам і трэба вяртацца. І нам давядзецца гэта зрабіць. Таму я б казаў пра неабходнасць дэмаршу і асіметрычнага адказу. Трэба аднавіць гістарычную мяжу - паступова, паслядоўна. Трэба выпрацаваць дзяржаўны курс.

І вакол гэтага аднаўлення дзяржаўнай мяжы, парушанай ворагам у 1991 і сфармаваць згоду нацыі. Гэта тэхналогія развязання праблемы.

Мы пройдзем праз спробы гэтых добрых хлопцаў дальнабойнікаў раскалоць і мабілізаваць расейцаў для патрэб Навальнага і «пятай калоны», мы пройдзем праз выпрабаванне Сірыяй, праз сацыяльныя выпрабаванні, падзенне жыццёвага ўзроўню, заробкаў, пенсій. Але ў нас павінны быць мэта і сэнс гэтай барацьбы. Тое, дзеля чаго мы церпім. Аднаўленне гістарычных межаў расейскай дзяржавы - вось наша мэта, якая цягам 1500 гадоў аб'ядноўвала ўсіх.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках