2 траўня 2024, Чацвер, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турцыя аднавіла перамовы аб уступленні ў Еўрапейскі Звяз

Турцыя аднавіла перамовы аб уступленні ў Еўрапейскі Звяз

Турцыя абвясціла аб аднаўленні перамоў аб далучэнні да Еўразвязу - праз 3 гады пасля заканчэння папярэдняга раўнда.

Аб аднаўленні абмеркавання эканамічнай палітыкі Турцыі з 28 краінамі-чальцамі ЕЗ абвясціў новы турэцкі міністр у справах Еўропы Волкан Базкір, паведамляе BBC.

Турцыя ўпершыню падала заяўку на сяброўства ў 1987 годзе, калі яшчэ існаваў папярэднік Еўразвязу - Еўрапейская эканамічная супольнасць.

Краіна выканала ўсе ўмовы для пачатку перамоў яшчэ ў 2005 годзе, але працэс імкліва забуксаваў праз шэраг абставінаў, сярод якіх - асцярогі за свабоду слова і дэмакратыю, асабліва з прыходам да ўлады прэм'ера-ісламіста Раджэпа Таіп Эрдагана, а таксама стаўленне да рэлігійных меншасцяў, судовыя рэформы і няпростыя стасункі з Кіпрам, які ўваходзяць у ЕЗ.

Увесь гэты час Анкару ў яе імкненні атрымаць сваё месца ў Брусэлі абыходзілі іншыя краіны. Аднак Еўразвяз гатовы заахвоціць Турцыю, каб спыніць плынь мігрантаў у Еўропу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках