4 траўня 2024, Субота, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія вайскоўцы ў Сірыі дапамогуць курдам змагацца з ісламістамі

Амерыканскія вайскоўцы ў Сірыі дапамогуць курдам змагацца з ісламістамі
Фота: EPA

Вайскоўцы з ЗША прыбылі ў сірыйскі горад Кобань.

Пра гэта паведамляе Gazeta.ru са спасылкай на мясцовае выданне Al Mayadeen.

"ЗША накіравалі прынамсі 50 вайскоўцаў у горад Кобань на поўначы Сірыі", - сказана ў паведамленні.

Адзначаецца, што вайскоўцы будуць падтрымліваць курдаў у барацьбе з "Ісламскай дзяржавай".

Адзначым, у пачатку лістапада паведамлялася, што калі ЗША знойдуць у Сірыі новыя групоўкі, гатовыя ваяваць з баевікамі "Ісламскай дзяржавы", то кіраўнік Пентагона Эштан Картэр і прэзідэнт Барак Абама гатовыя накіраваць у гэтую краіну дадатковы вайсковы кантынгент.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках