4 траўня 2024, Субота, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Маю права сказаць ад імя Беларусі Ельцыну дзякуй

3

Барыс Ельцын быў першым кіраўніком расейскай дзяржавы, які прызнаў незалежнасць нашай краіны, падпісаўшы Белавежскія пагадненні.

Станіслаў Шушкевіч, які прадстаўляў Беларусь на адкрыцці «Ельцын-цэнтра», распавёў «Салiдарнасцi» пра сустрэчу ў Екацярынбургу.

- На адкрыцці цэнтра я быў па запрашэнні Наіны Іосіфаўны Ельцынай, - сказаў ён. - З вялікай радасцю з ёй сустрэўся, вельмі рады, што яна ў добрай форме. Бачыўся таксама з былымі міністрамі, памочнікамі Ельцына, даўнімі маімі знаёмымі. Арганізавана ўсё было выдатна, з Масквы было два поўных чартэры. На цырымоніі прысутнічала добрая цёплая абстаноўка, з вялікім задавальненнем бываю ў Екацярынбургу.

Цэнтр адкрылі выдатны, я раптам убачыў сябе ў 3D выкананні і на фотаздымках - многія ў мяне ёсць, многіх у мяне няма. І самае галоўнае, што была вельмі добрая размова. Успаміналі аб тым, хто такі Ельцын і што ён зрабіў. Заявіў журналістам: я маю права сказаць ад імя Беларусі Ельцыну дзякуй, бо гэта першы кіраўнік расейскай дзяржавы, які прызнаў незалежнасць нашай краіны, падпісаўшы Белавежскія пагадненні.

Ну а потым, як гэта цяпер прынята ў Расеі, са спазненнем на паўтары гадзіны прыехаў Пуцін. Ён жа не любіць прыбываць своечасова. Пуцін прамовіў правільныя словы, на якія пярэчанняў быць не можа.

- СМІ паведамлялі, што Аляксандра Лукашэнку таксама запрашалі на адкрыццё «Ельцын-цэнтра». Але яго чамусьці не было.

- У мяне няма інфармацыі, што яго запрашалі. І наогул я здзівіўся... Лукашэнка ж шмат кантактаваў з Ельцыным, але потым дрэнна пра яго выказваўся, можа, гэта адбілася - у цэнтры я не бачыў ніводнай ягонай фатаграфіі з Ельцыным, ніводнага ягонага выказвання пра Ельцына.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках