23 красавiка 2024, aўторак, 20:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Бабруйска збіраюць подпісы супраць расейскай авіябазы

30
Жыхары Бабруйска збіраюць подпісы супраць расейскай авіябазы

Актывісты БХД пачалі кампанію супраць размяшчэння ў Бабруйску расейскай авіябазы.

У Бабруйску збіраюць подпісы супраць расейскай авіябазы. Ініцыятыўная група ўтварылася ў горадзе 25 лістапада. Актывіст аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Сяргей Гайшун кажа, што будзе праведзеная кампанія супраць размяшчэння ў Бабруйску расейскай вайсковай базы.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе БХД. Подпісы збіраюцца на гарадскіх вуліцах, у гандлёвых цэнтрах і крамах. Актывісту дапамагаюць валанцёры.

Нагадаем, Уладзімір Пуцін у верасні даручыў падпісаць пагадненне аб стварэнні авіябазы ў Беларусі. У Менску прайшлі несанкцыянаваныя акцыі пратэсту. Пасля гэтага Лукашэнка заявіў, што не бачыць патрэбы ў стварэнні расейскай авіябазы ў нашай краіне. Тэма авіябазы павінна была быць абмеркаваная падчас сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна ў Маскве, але яна была перанесеная.

Праект стварэння расейскай авіябазы ў Беларусі прадугледжвае, што на аэрадроме ў Бабруйску будуць знаходзіцца дванаццаць баявых самалётаў і чатыры транспартна-баявыя гелікоптэры Мі-8. Такія лічбы днямі назваў начальнік аператыўнай управы галоўнага камісарыята Паветрана-касмічных сіл Расеі Аляксандр Ляпкін.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках