29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Небывалы пролівень спаралізаваў рух у Катары і Саудаўскай Арабіі

1
Небывалы пролівень спаралізаваў рух у Катары і Саудаўскай Арабіі

На засушлівай Арабійскай паўвыспе - анамальныя ліўні.

У Катары за некалькі гадзін выпала ўся гадавая норма ападкаў, што прывяло фактычна да паралізацыі руху ў краіне. Праз вялікую колькасці ападкаў ва ўсёй краіне закрыты школы і гандлёвыя цэнтры, перадае BBC.

Вада прасачылася скрозь дах у будынак новага міжнароднага аэрапорта Хамад у Досе, які быў адкрыты толькі ў мінулым годзе і на будаўніцтва якога было выдаткавана амаль 15 млрд даляраў.

Прэм'ер-міністр Катара Абдула бін Насэр бін Халіфа Аль-Тані загадаў правесці расследаванне ў сувязі з працёкамі ў даху і высветліць, наколькі трывалыя канструкцыі даху аэрапорта. У Катары напярэдадні Чэмпіянату свету ў футболе ў 2022 годзе назіраецца будаўнічы бум.

У Саудаўскай Арабіі моцныя ападкі прывялі да затаплення дарог. На фотаздымках і відэа бачна, як па залітых дарогах Эр-Рыяда плаваюць аўтамабілі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках