23 красавiка 2024, aўторак, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рассельгаснагляд пагражае Беларусі «сур'ёзнымі захадамі»

4
Рассельгаснагляд пагражае Беларусі «сур'ёзнымі захадамі»

Расея не выключае ўвядзення «сур'ёзных захадаў» у дачыненні да Беларусі за пастаўкі малака з пяці прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць сыравіну прадпрыемстваў трэціх краін.

Пра гэта ТАСС паведамілі ў прэс-службе Рассельгаснагляду.

«Рассельгаснагляд вымушаны канстатаваць факт невыканання рэкамендацый службы ў дачыненні да ўвядзення з боку Беларусі самаабмежаванняў на пастаўку прадукцыі з пяці малочных прадпрыемстваў», - распавяла прэс-сакратарка Юлія Мелана. У сувязі з гэтым установа зробіць усе захады для недапушчэння на рынак РФ небяспечнай беларускай прадукцыі, падкрэсліла яна. Больш падрабязна аб захадах у дачыненні да Беларусі Рассельгаснагляд паведаміць пазней.

Нагадаем, 20 лістапада Рассельгаснагляд праінфармаваў ветэрынарную службу Беларусі аб патрэбе ўвесці абмежаванні на пастаўкі пяці прадпрыемстваў для вытворчасці гатовай малочнай прадукцыі і васьмі рыбаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Інспекцыя Рассельгаснагляду пацвердзіла незаконнае выкарыстанне беларускімі вытворцамі сыравіны з забароненых міністэрствам прадпрыемстваў трэціх краін.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках