19 красавiка 2024, Пятніца, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія самалёты аблятаюць Украіну над Беларуссю за асобную плату

8
Расейскія самалёты аблятаюць Украіну над Беларуссю за асобную плату

Толькі маршрут Масква - Кішынёў прыносіць беларускім дыспетчарам па 3,2 тысячы еўраў штодзень.

З 25 кастрычніка паміж Расеяй і Украінай было спыненае авіязлучэнне, але праляцець зверху, транзітам, расейскія перавознікі яшчэ маглі. Але ўжо з 25 лістапада Украіна цалкам замкнула неба для расейскіх самалётаў. Цяпер яны вымушаныя аблятаць суседнюю краіну, марнуючы дадатковае паліва і час, піша kp.by.

Самы «крыўдны» рэйс - «Масква-Кішынёў», які выконваюць некалькі расейскіх авіякампаній. Напрасткі адлегласць паміж гэтымі гарадамі - 1150 км. Цяпер самалёты вымушаныя аблятаць Украіну праз паветраную прастору Румыніі, Вугоршчыны, Славаччыны, Польшчы і Беларусі - адлегласць павялічылася ўдвая!

Беларускія авіятары ад украінска-расейскага канфлікту толькі здабудуць. Рэч у тым, што, вобразна кажучы, пралёт над Беларуссю платны.

- Ёсць дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства «Белаэранавігацыя», якое выконвае замежным авіякампаніям паслугі аэранавігацыйнага абслугоўвання паветранага руху ў паветранай прасторы Беларусі, - распавялі авіяцыйныя экспэрты. - Вобразна кажучы, гэта плата за працу дыспетчараў і ўсіх службаў, якія вядуць самалёт праз Беларусь. Замежныя авіякампаніі аплачваюць гэтыя паслугі не наўпрост, а праз Еўрапейскую арганізацыю бяспекі паветранай навігацыі. Чым больш рэйсаў абслугоўваюць - тым больш грошай атрымліваюць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках