19 красавiка 2024, Пятніца, 18:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліга Еўропы: Менскае «Дынама» перамагло «Вікторыю»

7
Ліга Еўропы: Менскае «Дынама» перамагло «Вікторыю»

На «Барысаў-Арэне» закончыўся матч групавога этапу Лігі Еўропы, у якім менскае «Дынама» перамагло чэшскую «Вікторыю» з лікам 1:0.

Гэта першая перамога, здабытая беларускім клубам на групавым этапе, піша «Прессбол».

«Дынама» (Менск, Беларусь) - «Вікторыя» (Пльзень, Чэхія) - 1:0

Суддзя: А.Вальіч (Боснія і Герцагавіна).

«Дынама»: Гутар - Бегуноў, Паліцевіч (к), Бангура, Вераціла - Карыцька (Мунір, 66), Прамудраў, Корзун, Удоджы - Рассадкін (Адамавіч, 76), Бэчырай.

Запасныя гульцы: Ігнатовіч, Вітус, Канцавы, Варанкоў, Цігараў.

«Вікторыя»: Болек - Мацею, Баранэк, Прахазка (к), Лімбэрскі - Кучэра, Грашоўскі - Копіц (Райтарал, 73), Коларж, Каваржык (Галенда, 83) - Махмутавіч (Дзюрыш, 63).

Запасныя гульцы: Казачык, Гейда, Гаржава, Вух.

Гол: 1:0 - Адамавіч (93+).

На 93+-й хвіліне Адамавіч не рэалізаваў пенальці (брамнік адбіў).

Папярэджанні: Коларж (41, за грубую гульню), Лімбэрскі (73, за фол з мэтай зрыву перспектыўнай атакі), Вераціла (81), Баранэк (92+) (абодва - за грубую гульню).

Выдаленне: Вераціла (90, за неспартовыя паводзіны пасля раней атрыманага папярэджання).

Турнірнае становішча камандаў у групе Е: 1.Рапід - 12 балаў (4 гульні). 2.Вільярэал - 9 (4). 3.Вікторыя - 3 (5). 4.Дынама Мн - 3 (5).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках