20 красавiка 2024, Субота, 2:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы адзначаюць Дзень герояў

19
Беларусы адзначаюць Дзень герояў
Архіўныя фота
ФОТА: SVABODA.ORG

Сёння спаўняецца 95 гадоў з дня пачатку «Слуцкага збройнага чыну».

27 лістапада 1920 пачаліся баявыя дзеянні паміж сфармаванымі ў Слуцкім павеце палкамі Беларускай Народнай Рэспублікі і часткамі Чырвонага войска. Гэты дзень беларускія патрыёты адзначаюць як Дзень герояў.

Спыненне вайны паміж савецкай Расеяй і Польшчай дало магчымасць аднавіць барацьбу за незалежнасць Беларусі. На тэрыторыях, якія пакідалі польскія войскі, але куды яшчэ не ўступілі бальшавікі, фармаваліся мясцовыя органы ўлады. У лістападзе 1920 года была створана Слуцкая рада. Яна абвясціла аднаўленне ўлады Беларускай Народнай Рэспублікі на тэрыторыі павета. Паводле пастановы рады было пачатае фармаванне вайсковых падраздзяленняў з мясцовых жыхароў. Былі створаны два палкі - Слуцкі пад камандаваннем Паўла Чайкі (пазней яго змяніў Ахрэм Гаўрылавіч) і Грозаўскі на чале з капітанам Лукой Семянюком. Іх аб'ядналі ў Слуцкую брыгаду. Агульнае камандаванне войскамі ажыццяўляў Антон Сокал-Кутылоўскі.

Баі паміж атрадамі, сфармаванымі пераважна з сялян, і бальшавікамі працягваліся больш за месяц. Да палкоў, сфармаваных паводле пастановы Рады, далучыліся беларускія часткі войска генерала Станіслава Булак-Балаховіча - Беластоцкі батальён і Смаленскі полк, а таксама партызанскія атрады арганізацыі «Зялёны дуб».

Першапачаткова беларусам атрымоўвалася стрымліваць войскі праціўніка і разгарнуць контрнаступленне. Слуцкая брыгада правяла шэраг паспяховых нападаў побач у раёне Капыля і Цімкавічы. Супраць беларускіх атрадаў беспаспяхова змагалася Омская дывізія Чырвонай арміі. На ўсім стокіламетровым фронце Капыль - Цімкавічы - Вызна бальшавікі вымушаны былі адступаць. Беларускія аддзелы мелі вельмі моцную падтрымку з боку мясцовага насельніцтва, але ім не хапала зброі і амуніцыі. У наступныя дні баявыя дзеянні працягнуліся ў раёне ў вёсак Быстрыцы, Васільчыцы, Воробейчыцы, Дашкавай, Васілішкі, Лютавічы і Морач. Слуцкая брыгада вызваліла ад бальшавікоў шэраг населеных пунктаў.

Разгортваўся актыўны антыбальшавіцкі супраціў. Да сялянскага войска далучалася ўсё больш і больш людзей.

Сітуацыю зламала толькі пастанова Масквы перакінуць на беларускі фронт дадатковыя часткі Чырвонай арміі з цэнтральнай Расеі, а таксама атрады, якія складаюцца з бурат і кітайцаў. У канцы снежня 1920 г паўстанцы былі вымушаныя адступіць на тэрыторыю Заходняй Беларусі, якую кантралявалі польскія войскі.

«Слуцкiя збройны чын» стаў прыкладам для многіх іншых жыхароў краіны. Беларусы працягвалі партызанскую барацьбу супраць бальшавікоў і пасля таго, як Чырвоная армія заняла тэрыторыю Слуцкага павета.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках