25 красавiка 2024, Чацвер, 16:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэнэрга Украіны: Запасаў газу хопіць для праходжання ацяпляльнага сезона

2
Мінэнэрга Украіны: Запасаў газу хопіць для праходжання ацяпляльнага сезона

На гэты момант у сховішчах Украіны знаходзіцца больш 16,4 млрд. кубаметраў газу.

Пра гэта падчас гадзіны пытанняў да ўраду ў Радзе, якое трансляваў тэлеканал «112 Украіна», заявіў кіраўнік Мінэнэргавугля Уладзімір Дземчышын.

«На гэты момант у сховішчах Украіны знаходзіцца больш 16,4 млрд куб. м газу. Гэтага, у прынцыпе, дастаткова для таго, каб з пастаўкамі з Еўрапейскага звязу прайсці гэты ацяпляльны сезон, таму залежнасць ад РФ, у пастаўках газу, на гэты момант, наогул адсутнічае. У нас дастаткова газу, таму прашу знізіць градус дыскусій, сітуацыя кантралюецца», - адзначыў міністр.

Нагадаем, у панядзелак ААТ «Газпрам» заявіў аб спыненні паставак расейскага газу ва Украіну ў сувязі са сканчэннем перадаплаты. У сваю чаргу прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк даручыў НАК «Нафтагаз Украіны» спыніць закупкі газу ў Расеі.

Мінэнэргавугля чакала, што ўмовы пастаўкі газу ў I квартале 2016 будуць узгодненыя з Расеяй да 20 снежня. Кіраўнік установы Уладзімір Дземчышын адзначыў, што не бачыць неабходнасці ў занясенні перадаплаты расейскаму «Газпраму» за пастаўкі газу да канца чацвёртага квартала 2015 года.

Пры гэтым кіраўнік НАК «Нафтагаз Украіны» Андрэй Кобалеў запэўніў, што Украіна забяспечыць свае патрэбы ў газе гэтай зімой у выпадку, калі Расея перакрые пастаўкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках