28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна перадала Расеі двух «заблукалых» вайскоўцаў

6
Украіна перадала Расеі двух «заблукалых» вайскоўцаў
Фота: mk.ru

Двое вайскоўцаў унутраных войскаў МУС Расеі, затрыманыя ў чацвер на тэрыторыі Луганскай вобласці Украіны, перададзеныя расейскім памежнікам.

Са словаў кіраўніка прэс-службы ўнутраных войскаў МУС Расеі Васіля Панчанкава, вайскоўцы «заблукалі», паведамляе расейская служба BBC.

Аб затрыманні паблізу пункта пропуску «Мелавое» двух грамадзян Расеі ў вайсковай форме з апазнавальнымі знакамі расейскіх унутраных войскаў раней паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян. У ягонай заяве гаворыцца, што расейцаў затрымалі «за незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы».

Як тлумачыць Васіль Панчанкаў, у чацвер група вайскоўцаў унутраных войскаў ехала на цягніку Масква-Грозны на зборы ў навучальны цэнтр у Краснадарскім краі. На станцыі Чарткова, якая размяшчаецца на мяжы Расеі ды Украіны, двое вайскоўцаў выйшлі з вагона і, «не ўбачыўшы ніякіх відавочных прыкметных памежных знакаў, павярнулі ў бок украінскай чыгуначнай станцыі і апынуліся на тэрыторыі Украіны».

Панчанкаў кажа, што мяжа ў тым месцы праходзіць па чыгунцы, а дзве станцыі - расейская і ўкраінская - размяшчаюцца насупраць. «Таму вайскоўцы апынуліся па той бок мяжы ненаўмысна, без злога намеру і без зброі, нават не ведаючы, што апынуліся за мяжой, проста выйшаўшы з вагона», - распавёў Панчанкаў.

Расейскіх вайскоўцаў спынілі амаль адразу ж ля перона для праверкі дакументаў, паведамляе ТАСС.

«Над імі ва Украіне ўжо адбыўся суд, яны атрымалі судовую пастанову аб адміністрацыйным правапарушэнні ў сувязі з пераходам мяжы, цяпер яны перададзеныя расейскім памежнікам», - сказаў Панчанкаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках