24 красавiка 2024, Серада, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турэцкія СМІ: У Сірыі паўстанцы нанеслі артылерыйскі ўдар па расейскай авіябазе

11
Турэцкія СМІ: У Сірыі паўстанцы нанеслі артылерыйскі ўдар па расейскай авіябазе

Паводле непацверджанай пакуль інфармацыі, расейская групоўка ў Сірыі панесла страты, ёсць загінулыя і параненыя.

Учора, 26 лістапада, у Сірыі паўстанцы з апазіцыйнай групоўкі Ахрар аш-Шам нанеслі артылерыйскі ўдар па авіябазе РФ Хмеймім у правінцыі Латакія. Пра гэта паведамляе турэцкая газета Hurriyet (пераклад - liga.net).

Паводле звестак выдання, у выніку абстрэлу расейская групоўка панесла страты, ёсць загінулыя і параненыя. Таксама крыніцы сцвярджаюць, што пасля артылерыйскага ўдару па авіябазе ў неба не падняўся ніводзін расейскі самалёт.

Як паведамляюць валанцёры InformNapalm, крыніцы ў Ізраілі пацвердзілі факт артабстрэлу расейскай авіябазы. Адзначаецца, што з прычыны абстрэлу ёсць «вялікая колькасць» параненых і загінулых, дакладных звестак пакуль няма.

Акрамя таго, у сетцы апублікаванае відэа, на якім, як мяркуецца, захаваны абстрэл расейскай авіябазы артылерыяй групоўкі Харакят Ахрар аш-Шам аль-Ісламі. Чальцы гэтай групы аб'яднаныя ў саюз ісламскіх салафісцкіх брыгад, якія ваююць супраць войска дыктатара Башара Асада, а таксама баевікоў шабіха і Хезбалы. Сярод ворагаў гэтых узброеных груп уважаюцца таксама тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» і Расейская Федэрацыя.

«Імавернай прычынай атакі брыгады Ахрар аш-Шам на расейскую базу Хмеймім з'яўляецца помста за забойства лідара Абу-Бакр Аш-Шышані, які загінуў у выніку ўдару расейскай авіяцыі ў правінцыі Хомс 14 кастрычніка 2015 года», - адзначаюць валанцёры.

Крэмль пакуль не пракаментаваў інфармацыю аб абстрэле авіябазы ў Латакіі.

Нагадаем, на наступны дзень пасля знішчэння расейскага Су-24 турэцкімі ВПС войскі РФ правялі масіраванае бамбаванне захопленай паўстанцамі тэрыторый у правінцыі Латакія. Камандзір аднаго з вайсковых фармаванняў сірыйскіх туркменаў паведаміў, што па правінцыі Латакія былі выпушчаныя ракеты з расейскіх караблёў у Міжземным моры. Акрамя таго, быў праведзены магутны артылерыйскі абстрэл.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках