18 красавiка 2024, Чацвер, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Франсуа Аланд: Францыя зробіць усё, каб «знішчыць войска фанатыкаў»

4
Франсуа Аланд: Францыя зробіць усё, каб «знішчыць войска фанатыкаў»
Франсуа Аланд
ФОТА: PHOTOTHEK/GETTY IMAGES

Падчас мерапрыемства ўшанаваньня ахвяраў тэрактаў у Парыжы, Франсуа Аланд паабяцаў «знішчыць войска ўзброеных фанатыкаў», якія ўчынілі гэтыя злачынствы.

Прэзідэнт Францыі падчас цырымоніі памяці ахвяр тэрактаў у Парыжы заявіў, што Францыя зробіць усё, каб «знішчыць войска фанатыкаў». Пра гэта паведамляе «Лiга.нет» французскі канал BFM.TV

«Я абяцаю, што Францыя будзе рабіць усё магчымае, каб знішчыць войска ўзброеных фанатыкаў, якія ўчынілі гэтыя злачынствы. Мы будзем дзейнічаць нястомна, каб абараніць нашых дзяцей», - сказаў прэзідэнт Францыі.

Нагадаем, вечарам 13 лістапада ў сталіцы Францыі адбылася серыя тэрактаў, у выніку якіх загінулі не менш за 132 чалавекі. Выбухі і стральба прагучалі ў сямі розных месцах цэнтральнай часткі Парыжа. Адказнасць за серыю тэрактаў, якія адбыліся ў Парыжы, на сябе ўзяла тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках