Кабякоў хоча ад Індыі больш грошай
18- 27.11.2015, 17:30
- 18,907
Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў спадзяецца на пашырэнне Індыяй крэдытнай лініі для супольных праектаў.
Пра гэта Андрэй Кабякоў заявіў на сустрэчы з паслом Індыі ў Беларусі Панкаджам Саксенам у пятніцу ў Менску, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на прэс-службу ўрада Беларусі.
«Мы традыцыйна разглядаем стасункі з Індыяй як найважнейшы кірунак нашай замежнай палітыкі не толькі ў азіяцкім рэгіёне, але і ў сусветным маштабе. Мы спадзяемся давесці ўзровень нашага партнёрства да стратэгічнага», - сказаў Кабякоў.
Кіраўнік беларускага ўрада канстатаваў, што ў гэтым годзе адбыўся візіт прэзідэнта Індыі Пранаба Мукерджы ў Беларусь, шэраг дасягнутых дамоўленасцей атрымаў далейшае развіццё.
«Важнай з'яўляецца пастанова аб адкрыцці Індыяй крэдытнай лініі для фінансавання праектаў у Беларусі», - падкрэсліў прэм'ер-міністр.
У сувязі з гэтым ён запэўніў, што Беларусь «прыкладзе ўсе намаганні для пашырэння гандлёва-эканамічных стасункаў».
«Хочацца верыць, што гэтыя і іншыя кірункі таксама атрымаюць сваё развіццё», - адзначыў Кабякоў.