19 красавiка 2024, Пятніца, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бэльгіі выставілі абвінавачанне ў тэрарызме шостаму затрыманаму

У Бэльгіі выставілі абвінавачанне ў тэрарызме шостаму затрыманаму

Бэльгійскі суд выставіў абвінавачванне шостаму арыштаванаму паводле падазрэння ў дачыненні да тэрактаў у Парыжы.

У паведамленні бэльгійскай пракуратуры гаворыцца, што суд выставіў затрыманаму абвінавачванне ў забойстве людзей з дапамогай тэракту і ўдзеле ў дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі, паведамляе расейская служба BBC.

Мужчыну затрымалі ў Брусэлі 26 лістапада. Яго даставілі ў паліцыю для допыту, пасля чаго следства пастанавіла, што мае дастатковыя падставамі для яго прыцягнення да справы ў якасці падазраванага.

У сувязі з гэтым суд арыштаваў мужчыну на адзін месяц. У выпадку патрэбы тэрмін арышт можа быць прадоўжаны. На такі ж тэрмін арыштаваны яшчэ адзін падазраваны, абвінавачванне якому, зрэшты, пакуль не выставілі.

Другі арыштаваны быў затрыманы 25 лістапада. Усяго абвінавачванні паводле справы аб парыжскіх тэрактах выстаўленыя ў Бэльгіі ўжо шасці затрыманым. Акрамя таго, паліцыя затрымала яшчэ некалькіх падазраваных у датычнасці да гэтых нападаў, аднак іх адпусцілі без выстаўлення абвінавачвання.

Серыя выбухаў і скаардынаваных нападаў на мірных жыхароў Парыжа адбылася ўночы 14 лістапада. У выніку загінулі больш за 120 чалавек. Французскія ўлады кваліфікавалі здарэнне як тэракт.

Меркаваны арганізатар нападаў неўзабаве загінуў у парыжскім прадмесці Сен-Дэні падчас спецаперацыі для ягонага злову. Пры гэтым актыўны пошук іншых асоб, якія могуць быць датычныя да планавання парыжскіх нападаў, акрамя Францыі вядуць Бэльгія і Нямеччына.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках