28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фатограф патраціў 6 гадоў, каб зрабіць здымак сваёй мары

8

Фатограф дзікай прыроды з Шатландыі Алан МакФэд’ен нарэшце здолеў злавіць той самы ідэальны кадр, за якім паляваў доўгія 6 гадоў.

Ён марыў зрабіць фатаздымак зімародка, які нырае ў ваду без усплёскаў. Для гэтага Алан прыходзіў на адно і тое ж дзікае возера па некалькі разоў на тыдзень (у сярэднім 100 дзён у годзе) і ўпарта фатаграфаваў птушак, паведамляе AdMe.ru.

Любоў да прыроды Алану перадаў ягоны дзядуля. 40 гадоў таму, калі ўнуку было 6 гадоў, ён паказаў яму возера, дзе гняздуюцца зімародкі. Калі МакФэд’ен вырас і стаў фатографам, ён адправіўся на тое самае месца, каб захаваць прыгажосць і спрыт гэтых птушак. Ён зняў 720 тысяч кадраў, пакуль не атрымаўся ідэальны здымак. Вось ён:

«Я хацеў зрабіць такое фота, на якім зімародак разразае люстраную роўнядзь вады сапраўды і без адзінага ўсплёску».

«У дзяцінстве я проста закахаўся ў гэтых юркіх птушачак - выдатных рыбакоў, і мне хацелася паказаць іх ва ўсёй красе».

«Для здымка не толькі я павінен быў злавіць патрэбны момант, але і зімародак павінен быў выканаць усё бездакорна».

«Я здымаў па 600 кадраў за дзень, але ні адзін з іх не здаваўся мне дасканалым».

«Я ні разу не пашкадаваў, што выдаткаваў столькі часу, - бо я люблю сваю працу. Я ганаруся тым, што мне атрымалася нарэшце выканаць сваю задуму», - кажа Алан.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках