19 красавiка 2024, Пятніца, 19:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напярэдадні Новага года «Менсктранс» скасуе шэраг міжнародных рэйсаў

3
Напярэдадні Новага года «Менсктранс» скасуе шэраг міжнародных рэйсаў

У перыяд святкавання Каляд і Новага года ў працу шэрагу міжнародных маршрутаў будуць унесеныя змены.

Пра гэта паведамляе дзяржаўнае прадпрыемства «Менсктранс». Так, не будуць выконвацца рэйсы па маршрутах:

Менск - Варшава адпраўленнем:

з Менска ад АВ «Цэнтральны» а 19.30 толькі 31 снежня 2015 года, а 6.10 толькі 1 студзеня 2016 года;

з Варшавы а 16.30 толькі 31 снежня 2015 года, а 12.00 толькі 1 студзеня 2016 года;

Менск - Вільнюс праз Ашмяны адпраўленнем:

з Менска ад АВ «Цэнтральны» а 9.20 толькі 1 студзеня 2016 года;

з Вільні а 14.00 толькі 1 студзеня 2016 года;

Менск - Калінінград адпраўленнем:

з Менска ад АВ «Цэнтральны» а 7.00 толькі 1 студзеня 2016 года;

з Калінінграда а 11.15 (з Вільні а 19.00) толькі 1 студзеня 2016 года;

Менск - Каўнас праз Ашмяны адпраўленнем:

з Менска ад АВ «Цэнтральны» ў 8.20 толькі 1 студзеня 2016 года;

з Каўнаса а 16.00 (з Вільні а 18.05) толькі 1 студзеня 2016 года;

Менск - Рыга праз Вільнюс адпраўленнем:

з Менска ад АВ «Цэнтральны» а 22.00 толькі 31 снежня 2015 года;

з Рыгі а 22.00 толькі 31 снежня 2015 года (з Вільні а 2.45 толькі 1 студзеня 2016 года);

Менск - Кіеў (Ачакаў) адпраўленнем:

з Менска ад АВ «Цэнтральны» а 18.40, ад АВ «Усходні» а 19.00 толькі 31 снежня 2015 года;

з Кіева а 19.30 толькі 31 снежня 2015 года;

Менск - Рыга праз Даўгаўпілс адпраўленнем:

з Менска ад АВ «Усходні» а 22.30, ад АВ «Цэнтральны» а 22.50 толькі 31 снежня 2015 года;

з Рыгі а 21.20 толькі 31 снежня 2015 года.

Адначасова будуць выконвацца рэгулярныя рэйсы па маршруце:

Менск - Варшава:

адпраўленнем з Менска а 19.30 з 1 студзені 2016 года штодня;

адпраўленнем з Менска а 6.10 штодня ў перыяд з 20 снежня 2015 года па 31 снежня 2015 года і з 2 студзеня 2016 года па 10 студзеня 2016 года, далей з 11 студзеня 2016 г. па чацвяргах, пятніцах, суботах;

Варшава - Менск:

адпраўленнем з Варшавы а 16.30 з 1 студзень 2016 года штодня;

адпраўленнем з Варшавы а 12.00 штодня ў перыяд з 21 снежня 2015 года па 31 снежня 2015 года і з 2 студзеня 2016 года па 11 студзеня 2016 года, далей з 12 студзеня 2016 года па пятніцах, суботах і нядзелях.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках