20 красавiка 2024, Субота, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы змятаюць тэхніку і адзенне ў польскіх гіпермаркетах

49
Беларусы змятаюць тэхніку і адзенне ў польскіх гіпермаркетах

Крамы бытавой тэхнікі ў Польшчы рыхтуюцца да пераднавагодняга ажыятажу.

Да канца года засталося крыху больш за месяц. У большасці крам Беластока руская гаворка ўжо сёння чуецца значна часцей, чым польская, а чэргі на межах ўсё больш складваюцца з жадаючых купіць падарункі і трапіць на распродажы.

Паводле звестак партала polsha24.com, найбольш запатрабаванымі сярод тавараў застаюцца мультымедыя і бытавая тэхніка. І хоць апошнім часам у горадзе адкрылася некалькі новых крам з падобнымі таварамі, ці ўсё яны гатовыя выстаяць перад наплывам кліентаў і задаволіць запыты кожнага?

Як распавяла менеджэрка сеткі магазінаў бытавой тэхнікі і электронікі Media Markt Малгажата, часцей за ўсё беларусы купляюць дробную бытавую тэхніку: розныя кухонныя прыборы, пыласосы, прасы. Нярэдка набываюць фотатэхніку, мабільныя сродкі, ноўтбукі.

- Чым, па-вашаму, крама прыцягвае менавіта беларусаў?

- Мы ўжо 7 гадоў на рынку, да нас прывыклі і могуць ацаніць якасць тавараў. Акрамя таго, кожны кліент з Беларусі пры здзяйсненні пакупкі атрымлівае дадатковую зніжку. Немалаважна, што большасць нашых супрацоўнікаў валодаюць базавай рускай мовай і могуць без цяжкасці аказаць дапамогу ў выбары. Яшчэ адзін метад прыцягнення пакупнікоў - акцыі: кошты на многія акцыйныя тавары на 10-17% ніжэйшыя, чым у сярэднім на бытавую тэхніку ў Беластоку. У нашых крамах існуе магчымасць анлайн-заказаў. Гэта значыць, калі загадзя замовіць неабходную тэхніку, да прыезду пакупніка яна ўжо будзе чакаць яго на складзе.

Распродажы ў Польшчы пачынаюцца з першых дзён снежня.

Больш 558,5 тысячы дакументаў «такс фры» зарэгістравалі падляскія мытнікі ў першым паўгоддзі 2015 года.

Больш за ўсё ў Баброўніках - 261 тысячу, у Кузніцы - 260 тысяч, паведаміў інспектар мытнай службы Марыюш Сітнічук. Купляюць электроніку, прадукты харчавання, бытавую хімію, будаўнічыя матэрыялы, адзенне, абутак.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках