26 красавiка 2024, Пятніца, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Блакада дала вынік - Пуцін пабіты, а ў Крыме наспявае бунт

20
Палітолаг: Блакада дала вынік - Пуцін пабіты, а ў Крыме наспявае бунт

Крым можна было ўжо даўно вярнуць у склад Украіны.

Пра гэта ў "Фэйсбуку" піша дырэктар Цэнтра ўсходнееўрапейскіх перспектыў Мікалай Вараб'ёў, паведамляе charter97.org.

"Амаль трохмесячная блакада Крыма і адключэнне паўвыспы ад электразабеспячэння яшчэ раз даказвае, што Пуціна можна і трэба біць! Некалькі сотняў прынцыповых актывістаў у Чаплынцы і ўсё, у кіраўніцтва 1/8 сушы і ў "звышдзяржавы" ўжо тыдзень баліць галава ад таго, як правесці святло на анэксаваную паўвыспу, дзе ўсур'ёз наспявае грамадскі бунт.

Вось толькі калі б такія ўдары наносілі не эпізадычна і адкрытай пяцярнёй, а сістэмна і адзіным кулаком, Крым можна было ўжо даўно вярнуць у склад Украіны альбо і зусім не даць яго захапіць.

А наогул, гісторыю Украіны робяць зусім не ўрады, партыі і нават не алігархічныя кланы. Яе ствараюць адзінкі: адзін сотнік, адно паведамленне ў "Фэйсбуку", адна штурман верталёта МІ-24, жменька актывістаў на КПП "Чонгар", адзін палкоўнік ВПС Украіны, які адмовіўся здаць базу "зялёным чалавечкам" аэрапорта ў Бельбеку", - піша ён.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках