Галалёдзіца стала прычынай начных аварый у Менску
8- 29.11.2015, 10:54
- 9,567
Складаныя ўмовы надвор'я ўжо сталі прычынай некалькіх дробных аварый ў сталіцы.
Відавочна, сёння іх колькасць будзе расці. Некаторыя дарогі зледзянелі, як і прадракалі сіноптыкі. Нашы чытачы паведамляюць пра першыя пашкоджаныя машыны і небяспечныя сітуацыі.
«Каржанеўскага. Таксіст не ўпісаўся ў паварот... Слізка», - а 05:17 раніцы напісаў карыстальнік форуму onliner.by Gylden_ml і прыклаў здымак.
Напружанасць пачала расці яшчэ ўначы. «2.40, вул Магілёўская пежо не ўпісаўся ў паварот, у бардзюры», - інфармуе Airman (арфаграфія і пунктуацыя аўтара захаваныя).
«Ехаў а 02:35 па вул. Магілёўскай - суцэльны лёд. Ледзь не ўпісаўся на скрыжаванні з вул. Талстога з «Додж Караван». Цудам раз'ехаліся», - дзеліцца удачай Den77sbp.
Напярэдадні дарожнікі папярэдзілі, што фізічна немагчыма ўсюды і адразу апрацаваць праезную частку ад галалёдзіцы. Мінтранс папрасіў кіроўца быць максімальна ўважлівымі ў гэтыя дні.